Найди верный ответ на вопрос по предмету Литература, если вы не получили ответа или никто не дал верного ответа, то рекомендуется воспользоваться поиском и попытаться найти ответ на свой вопрос среди похожих запросов.
Новые вопросы по предмету Литература:
Галоўная
Наступны ўрок
Дадаткі да ўроку
Красворд
Тэст 1
Тэст 2
Прэзентацыя
Рабочы сшытак
Слоўнік
Дадатковы матэрыял
Мая Радзіма
Беларусь - мая Радзіма
Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!
А яшчэ мы завём яе - Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.
Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.
Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчы-на- бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.
Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".
Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і весках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша шматнацыянальная дзяржава.
Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапрауды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.
Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым. Чым яны займаліся? Як баранілі сваю Радзіму? Як жывуць яны цяпер? Да чаго імкнуцца ў будучым?